Беларуская Служба

ЗША адмаўляюцца перадаваць польскія самалёты Украіне

09.03.2022 09:39
Прадстаўнік абароннага ведамства ЗША Джон Кірбі заявіў, што «такая аперацыя выклікае сур'ёзныя сумневы ўсяго Альянсу». 
MIG-29
MIG-29Shutterstock/vaalaa

Пентагон адхіляе прапанову Польшчы аб перадачы Злучаным Штатам 28 знішчальнікаў  МіГ-29, якія амерыканцы павінны былі далей перадаць Украіне.

Прадстаўнік абароннага ведамства ЗША Джон Кірбі заявіў, што «такая аперацыя выклікае сур'ёзныя сумневы ўсяго Альянсу». Па словах прадстаўніка Пентагона, прапанова Варшавы адлюстроўвае складанасць праблемы перадачы самалётаў. «Перспектыва знішчальнікаў ў распараджэнні ўрада ЗША, якія вылятаюць з базы ЗША і НАТА ў Германіі ў паветраную прастору Украіны, якая знаходзіцца ў канфлікце з Расіяй, – выклікае сурʼёзныя сумневы для ўсяго альянсу НАТА», – заявіў Кірбі. Чыноўнік дадаў, што не ўпэўнены, ці існуе гэтаму істотнае абгрунтаванне.

Адначасова прадстаўнік Пентагона па-ранейшаму адзначыў, што рашэнне перадаць польскія самалёты Украіне канчаткова належыць ураду Польшчы.

iar/эж