Беларуская Служба

Расія не пагадзілася стварыць гуманітарныя калідоры

10.03.2022 11:57
Кулеба пасля сустрэчы з Лаўровым: Мы не можам спыніць вайну, калі краіна, якая яе пачала, з гэтым не згаджаецца
Перамовы ў ТурцыіPAP/EPA/CEM OZDEL / Turkish Foreign Affairs Ministry HANDOUT

- Мы не можам спыніць вайну, калі краіна, якая яе пачала, на гэта не пагодзіцца, – заявіў у чацвер міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба на прэс-канферэнцыі па выніках перамоў у турэцкай Анталіі з удзелам кіраўнікоў Расіі і Турцыі.

Кулеба патлумачыў, што прыехаў у Турцыю з дзвюма мэтамі – арганізаваць гуманітарныя калідоры з Марыупаля і да яго, а таксама выпрацаваць пагадненне аб 24-гадзінным спыненні агню. Міністр Лаўроў сказаў, што не можа пагадзіцца на зялёныя калідоры, але перадасць гэтую просьбу іншым асобам, адказным за рашэнне па гэтым пытанні.

Міністр замежных спраў Украіны дадаў, што Украіна не здасца, а план расійскага ўварвання аказаўся памылковым.

ав

З 24 лютага польска-ўкраінскую мяжу перасеклі 1,43 мільёна чалавек

10.03.2022 08:58
Сёння да 7 гадзін у Польшчу прыехалі 22 тысячы чалавек.