Беларуская Служба

Міжнародная арганізацыя па міграцыі: Больш за 2,5 мільёна чалавек збеглі з Украіны

11.03.2022 12:27
Толькі ў Польшчу прыбыло больш за 1,5 мільёна ўкраінскіх бежанцаў, паведамляе Памежная служба.
КПП КарчоваPAP/Darek Delmanowicz

На сённяшні дзень з Украіны ўцяклі больш за 2,5 мільёна чалавек, паведаміла Міжнародная арганізацыя па міграцыі (The International Organization for Migration). За суткі гэтая лічба павялічылася на 200 тысяч.

Раніцай Польская памежная служба паведаміла, што з 24 лютага, гэта значыць з пачатку расійскага ўварвання ва Украіну, у Польшчу прыбылі 1 мільён 520 тысяч чалавек.

IAR/аз

З 24 лютага польска-ўкраінскую мяжу перасеклі 1,43 мільёна чалавек

10.03.2022 08:58
Сёння да 7 гадзін у Польшчу прыехалі 22 тысячы чалавек.