Расійскія войскі абстралялі гарадок Папасна ў Луганскай вобласці забароненымі фосфарнымі ракетамі, паведамляе ў нядзелю сайт «Украінская праўда» са спасылкай на намесніка камандзіра мясцовай паліцыі Аляксея Білашыцкага.
Згодна з Жэнеўскай канвенцыяй, моцна атрутная фосфарная зброя не можа выкарыстоўвацца ў населеных пунктах, а толькі для асвятлення.
Раніцай пад Львовам расійцы нанеслі авіяўдар па Міжнародным цэнтры міратворчасці і бяспекі. Цэнтр знаходзіцца ў Львоўскай вобласці, каля Яварава, прыкладна ў 57 км на захад ад Львова і ў 29 км ад мяжы Украіны і Польшчы. Па папярэдніх звестках, было выпушчана восем ракет, паведаміў кіраўнік Львоўскай абласной ваеннай адміністрацыі Максім Казіцкі. Паводле яго, у выніку загінулi, як мінімум, 35 чалавек. 134 чалавекі знаходзяцца ў шпіталях.
У суботу амаль 13 тысяч чалавек пакінулі ўкраінскія гарады, якія знаходзяцца пад абстрэлам расійскай арміі, паведаміла віцэ-прэм'ер Ірына Верашчук. Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі ў сваім пасланні народу ў суботу ўвечары паведаміў, што гуманітарныя калідоры з Марыупаля будуць адкрытыя таксама ў нядзелю.
Тым часам украінская выведка абвінавачвае расійцаў у абстрэле гуманітарнага канвою, які выязджаў з вёскі Пэрэмога ў прыгарадзе Кіева. Паводле ўкраінскіх службаў, у выніку абстрэлу загінулі 7 чалавек, у тым ліку адно дзіця.
IAR/аз