Беларуская Служба

Міжнародная дапамога Украіне – гэта галоўная тэма візіту прэзідэнта Польшчы ў Турцыi

16.03.2022 12:01
Турцыя, і Польшча робяць шмат для падтрымкі Украіны ў яе барацьбе з расійскім агрэсарам.
   -        .
Міжнародная дапамога Украіне - гэта галоўная тэма візіту прэзідэнта Польшчы ў Турцыю. PAP/Leszek Szymański

Міжнародная дапамога Украіне – гэта галоўная тэма візіту прэзідэнта Польшчы ў Турцыi. У Анкары Анджэй Дуда сустрэнецца з прэзідэнтам Рэджэпам Таіпам Эрдаганам.

Кіраўнік Бюро міжнароднай палітыкі ў Канцылярыі прэзідэнта Якуб Кумах(Jakub Kumoch) нагадаў, што Турцыя – адзін з ключавых саюзнікаў у рэгіёне, асабліва ў сітуацыі расійскай вайны ва Украіне:

- Гэта (візіт- рэд.) праходзіць у моманце, калі ў суседстве Турцыі, штат высвятляецца. Гаворка ідзе пра працэс прымірэння з Арменіяй, у выніку якога расіяне страчваюць адзін з цэнтраў уплыву ў Закаўказзі. Акрамя таго, і Турцыя, і Польшча робяць шмат для падтрымкі Украіны ў яе барацьбе з расійскім агрэсарам.

Візіт прэзідэнта Польшчы мае рабочы характар. Турцыя ўдзельнічае ў мірных перамовах паміж Расіяй і Украінай. У канцы мінулага тыдня ў горадзе Анталья прайшлі трохбаковыя перамовы з удзелам кіраўнікоў МЗС Украіны, Расіі і Турцыі.

IAR/аз