Сабор Біскупаў Польскай праваслаўнай царквы выступіў з заклікам да ўладаў Расійскай Федэрацыі спыніць ваенныя дзеянні ва Украіне, назваўшы іх «нягоднымі і незразумелымі».
Гэта першая такая пазіцыя ўсяго сабора епіскапаў Польскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы з пачатку расійскай агрэсіі супраць Украіны. Раней у СМІ з'яўляліся толькі адпаведныя заявы ардынарыяў асобных дыяцэзій, у тым ліку з просьбай аб дапамозе ўкраінцам. Нядаўна ў СМІ зʼявілася інфармацыя і пра ліст, які кіраўнік царквы ў Польшчы мітрапаліт Сава накіраваў маскоўскаму патрыярху Кірылу.
«Святы Архірэйскі Сабор Польскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы (...) заклікае ўлады Расійскай Федэрацыі на чале з прэзідэнтам спыніць ваенныя дзеянні ва Украіне, лічачы іх бязбожнымі і незразумелымі. Цяжка зразумець прычыны, чаму два братнія, праваслаўныя, славянскія народы ваююць адзін з адным. Не будзем знішчаць тое, што пакінулі нам бацькі і маці, пачынаючы з хрышчэння св. князя Уладзіміра», – напісана ў заяве Сабору.
Іерархі падзякавалі духавенству і вернікам за дапамогу бежанцам з Украіны.
ав