Беларуская Служба

НАТА накіруе на ўсходні фланг чатыры дадатковыя баявыя групы

23.03.2022 20:31
Паводле новых рашэнняў, у Еўропе будзе знаходзіцца 140 тысяч жаўнераў НАТА.
   .
Генсакратар альянсу Енс Столтэнберг.PAP/EPA/STEPHANIE LECOCQ

Паўночнаатлантычны альянс накіруе больш войскаў ва Усходнюю Еўропу. Такім чынам НАТА хоча абараніць сваіх членаў ад пагрозы з боку Расіі. Рашэнні па гэтым пытанні будуць прынятыя заўтра на пазачарговым саміце ў Бруселі.

Генсакратар альянсу Енс Столтэнберг на прэс-канферэнцыі ў Бруселі абвясціў, што заўтра лідары краін-членаў прымуць рашэнне аб далейшым умацаванні ўсходняга флангу.

«Спачатку мы накіруем чатыры баявыя групы ў Балгарыю, Венгрыю, Румынію і Славакію. Гэта азначае, што разам з войскамі, ужо накіраванымі ў краіны Балтыі і Польшчу, мы будзем мець восем баявых груп на ўсім усходнім флангу, ад Балтыйскага да Чорнага мораў», – дадаў Столтэнберг.

Чакаецца, што НАТА таксама ўзмоцніць абарону Польшчы і краін Балтыі, куды войскі альянсы былі накіраваныя шэсць гадоў таму. Падрабязнасці далейшых крокаў пакуль невядомыя.

Паводле новых рашэнняў, у Еўропе будзе знаходзіцца 140 тысяч жаўнераў НАТА, у тым ліку 100 тысяч амерыканцаў і 40 тысяч вайскоўцаў пад непасрэдным камандаваннем альянсу. Адпраўка войскаў ва Усходнюю Еўропу носіць часовы характар. Разам з тым, генсакратар НАТА заявіў, што далейшыя – доўгатэрміновыя рашэнні павінны быць прынятыя на чэрвеньскім саміце ў іспанскай сталіцы.

IAR /аз

Генсакратар НАТА: Вайна не можа пашырыцца за межы Украіны

16.03.2022 15:09
У Бруселі сустракаюцца міністраў абароны дзяржаў Паўночнаатлантычнага альянсу.