Беларуская Служба

Чэхія перадала Украіне дзясяткі танкаў

05.04.2022 15:32
Чэхія стала першай краінай, якая перадала УС Украіны ўзбраенне такога тыпу.
 -72
Танк Т-72 на ўзбраенні арміі Чэхіі Крыніца: army.cz

Чэшская Рэспубліка адправіла цягніком ва Украіну некалькі дзясяткаў танкаў Т-72 ды іншых баявых машын, каб дапамагчы краіне абараніцца ад агрэсіі Расіі.

Пра такі дар чэшскай арміі дамовіліся саюзнікі ў рамках Паўночнаатлантычнага альянсу. Пра гэта ў аўторак паведаміла чэшскае выданне Echo 24. «Зафіксаваныя пастаўкі чэшскіх БМП і танкаў Т-72. Я веру, што мы зможам працягнуць гэтыя пастаўкі», напісаў у сетцы Twitter дэпутат чэшскага парламенту Анджей Бенэшык.

Чэхія стала першай краінай, якая перадала УС Украіны ўзбраенне такога тыпу.

radio.cz/эж

Расійскія захопнікі рыхтуюцца да наступу на Данбас

05.04.2022 09:29
Вораг прасунуўся ў напрамку Славянска, блакуе Харкаў і аднаўляе мост у Ізюме, імкнецца ўзяць пад кантроль Марыупаль, Папасну і Рубежнае на Луганшчыне.