Беларуская Служба

Расійскія захопнікі рыхтуюцца да наступу на Данбас

05.04.2022 09:29
Вораг прасунуўся ў напрамку Славянска, блакуе Харкаў і аднаўляе мост у Ізюме, імкнецца ўзяць пад кантроль Марыупаль, Папасну і Рубежнае на Луганшчыне.
     ()
Чарнігаў пасля абстрэлаў расійскіх захопнікаў (ілюстрацыя) Крыніца: PAP/EPA/NATALIIA DUBROVSKA

На 41 першыя суткі вайны бліжэйшай мэтай расійскіх войскаў з'яўляецца захоп Данецкай і Луганскай абласцей, вораг прасунуўся ў напрамку Славянска, блакуе Харкаў і аднаўляе мост у Ізюме, імкнецца ўзяць пад кантроль Аляксандраўку на Мікалаеўшчыне, Марыупаль Данецкай вобласці, Папасну і Рубежнае на Луганшчыне, паведамляе Генштаб Украіны.

Сіламі асобных падраздзяленняў са складу 6-й і 20-й агульнавайсковых армій, 1-й танкавай арміі, Балтыйскага і Паўночнага флатоў расійскія захопнікі засяродзілі асноўныя намаганні на падрыхтоўцы да аднаўлення наступальных дзеянняў, а таксама спробе акружэння групоўкі Абʼяднаных сіл УС Украіны на Дабасе. Армія РФ ажыццяўляе папаўненне запасаў прадуктаў харчавання, гаруча-змазачных матэрыялаў і боепрыпасаў.

Акупанты працягваюць ракетныя і артылерыйскія абстрэлы ўкраінскіх гарадоў. Напрыклад, Мікалаеў быў абстрэлены, забароненымі Жэнеўскай канвенцыяй, касетнымі боепрыпасамі. Пад варожы агонь трапілі грамадзянскія кварталы і медыцынскія ўстановы, у прыватнасці – Дзіцячая бальніца. Ёсць загінулыя і параненыя, у тым ліку і дзеці.

эж

Свет анямеў, убачыўшы доказы зверства расіян (ФОТА)

04.04.2022 12:20
«Ваша культура і гуманізм былі забітыя разам з украінцамі», - заявіў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі.

Уладзімір Зяленскі запрасіў Ангелу Меркель паехаць у Бучу

04.04.2022 17:02
Ангела Меркель паўтарыла сваё рашэнне не прымаць Украіну ў NATO.