Беларуская Служба

У Марыупалі загінулі каля 22 тысяч чалавек

12.04.2022 20:00
У акружаным Марыупалі ў выніку дзеянняў расійскіх акупантаў загінулі да 22 тысяч чалавек.
       .   ,       100  ,  ..
Расійскія салдаты і мірныя жыхары ў разбураным Марыупалі. Брытанскія СМІ паведамляюць, што Расія плануе прымусовае перасяленне амаль 100 тысяч украінцаў, у т.л. з ДанбасаPAP/EPA/SERGEI ILNITSKY

«Цяпер мы гаворым пра ад 20 да 22 тысяч загінуўшых у Марыупалі», – сказаў кіраўнік Данецкай абласной адміністрацыі Павел Кірыленка ў каментары CNN.

Ён адзначыў, што сітуацыя ў горадзе цяжкая і дадаў, што падлік ахвяр ускладняецца бесперапыннымі баявымі дзеяннямі.

Кірыленка таксама пракаментаваў хімічную атаку расіян у Марыупалі.

«Мы ведаем, што мінулай ноччу каля поўначы беспілотнік скінуў нейкае пакуль невядомае выбуховае прыстасаванне на людзей, якія знаходзіліся ў раёне Марыупальскага металургічнага камбіната, тры чалавекі  адчулі сябе дрэнна», – сказаў Кірыленка.

Вечарам  11 красавіка байцы палка «Азоў», якія абараняюць ад акупантаў Марыупаль, заявілі пра хімічны напад расіян.

Афіцыйнага пацверджання ад камандавання УСУ пакуль не паступала. Збору аналізаў пацярпелых перашкаджаюць бесперапынныя баявыя дзеянні ў Марыупалі.

Гэтаму папярэднічала заява прадстаўніка «ДНР» Басурына аб неабходнасці прымянення «хімічных войскаў» супраць УСУ на «Азоўсталі».

Брытанія і ЗША правяраюць інфармацыю, пасля чаго будуць прымаць захады.

У Марыупалі поўнасцю разбурана 40 % шматпавярховікаў, у якіх пражывалі 84 тыс. жыхароў горада. Пра гэта паведаміла Марыупальская гарадская рада ў Telegram.

«Дамы 84000 марыупальцаў цалкам разбураныя. Гэта 40% шматпавярховікаў або каля 2 млн квадратных метраў. Неабходна 2,3 млрд долараў, каб пабудаваць такую колькасць жылля і стварыць там хаця б базавыя ўмовы для пражывання», - гаворыцца ў паведамленні Марыўпальскай гарадской рады.

УНІАН / вх

З-за паразаў расіян на вайне з Украінай расце верагоднасць выкарыстання зброі масавага знішчэння

12.04.2022 12:37
Украіна вельмі сур’ёзна ставіцца да магчымасці выкарыстання расіянамі зброі масавага знішчэння.