Беларуская Служба

Прэзідэнты Польшчы, Літвы, Латвіі і Эстоніі наведалі Барадзянку

13.04.2022 18:20
Барадзянка з’яўляецца невялікім горадам у сарака кіламетрах на паўночны захад ад Кіева, якога расіяне моцна разбурылі.
 , ,
Прэзідэнты Польшчы, Літвы, Латвіі і Эстоніі наведалі БарадзянкуFoto: Jakub Szymczuk/KPRP/twitter.com/prezydentpl

Прэзідэнты Польшчы, Літвы, Латвіі і Эстоніі, якія сёння накіраваліся на размовы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, наведалі разбураную расіянамі Барадзянку пад Кіевам.

«Нашая мэта – падтрымка прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага і абаронцаў Украіны ў гэтым вырашальным для краіны моманце», – напісаў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда ў Твітары.

Барадзянка з’яўляецца невялікім горадам у сарака кіламетрах на паўночны захад ад Кіева, насельніцтва якога да вайны складала 12 тысяч чалавек.

Менавіта ў Барадзянцы пасля ўварвання расійскіх войскаў на тэрыторыю Украіны былі ўзяты ў закладнікі пацыенты псіханеўралагічнага дыспансера. Паводле слоў старшыні Кіеўскай вайсковай адміністрацыі Аляксея Кулебы, у лякарні ўтрымлівалі фактычна без пітва, ежы і сну 670 чалавек. Украінскі чыноўнік адзначыў, што медыцынскую ўстанову трымалі «пад кантролем» «кадыраўцы».

Прэзідэнт Анджэй Дуда разам з кіраўніком Бюро нацыянальнай бяспекі Паўлам Соляхам і кіраўніком Бюро міжнароднай палітыкі ў Канцылярыі прэзідэнта Якубам Кумахам наведалі Ірпень, паведамляе Бюро нацыянальнай бяспекі ў Твітары.

IAR/аз

Прэзідэнт Анджэй Дуда накіраваўся ў Кіеў на сустрэчу з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім

13.04.2022 07:31
Разам з прэзідэнтам Польшчы ва Украіну адправіліся таксама прэзідэнты Эстоніі, Латвіі і Літвы.