Беларуская Служба

Перамовы паміж Расіяй ды Украінай прыпыненыя

19.04.2022 16:08
Украінскі бок кажа, што на дадзены момант немагчыма акрэсліць, калі размову ўзновяцца.
Міхаіл ПадалякКадр з відэазвароту

Цяжка сказаць, калі будуць магчымыя наступныя прамыя мірныя перамовы, пра гэта паведаміў саветнік Кіраўніка Офіса Прэзідэнта, удзельнік перагаворнай групы Міхаіл Падаляк.

Асноўная прычыны спынення размоў - сітуацыя ў Марыупалі, якая зрабіла перамоўны працэс з Расіяй больш складаным.

Масква зрабіла сур'ёзную стаўку на другі этап сваёй спецаперацыі (бітва за Данбас), імкнучыся ўмацаваць свае пазіцыі на перамовах шляхам наступу на ўсходзе Украіны, - адзначае Падаляк.

юл