Беларуская Служба

Дарадца прэзідэнта Украіны Падаляк гатовы прыехаць у Марыупаль на перамовы з расіянамі наконт вызвалення людзей з «Азоўсталі»

21.04.2022 09:00
Каля тысячы мірных жыхароў хаваюцца ў асаджаным расіянамі металургічным заводзе «Азоўсталь» у Марыупалі на Азоўскім моры.
, 19  2022
Маріуполь, 19 квітня 2022 PAP/EPA/MARIUPOL CITY COUNCIL HANDOUT

Дарадца кіраўніка офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк заявіў, што гатовы прыехаць у Марыупаль і правесці там перамовы з расійскай дэлегацыяй наконт вызвалення грамадзянскіх і вайскоўцаў з «Азоўсталі».

«Так. Без усялякіх умоў. Гатовы правесці спецыяльны раунд перамоваў у Марыупалі. Адзін на адзін. Два на два. Каб забраць нашых хлопцаў, азаўцаў, вайскоўцаў, грамадзянскіх, дзяцей, жывых і параненых. Усіх. Бо яны свае. Бо яны ў сэрцы маім. Назаўжды. Без варыянтаў», –  напісаў дарадца кіраўніка офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк.

- Каля тысячы мірных жыхароў хаваюцца ў асаджаным расіянамі металургічным заводзе «Азоўсталь» у Марыупалі на Азоўскім моры, – паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў сераду на прэс-канферэнцыі.

Зяленскі падкрэсліў, што гатовы здаць расійскіх ваеннапалонных у абмен на забеспячэнне бяспечнага выезду мірных жыхароў і ўкраінскіх вайскоўцаў з Марыупалю. Ён адзначыў, што гуманітарная сітуацыя ў горадзе працягвае пагаршацца, але ўкраінцы не збіраюцца здавацца.

На працягу апошніх сутак расійскія войскі працягвалі абстрэл камбіната «Азоўсталь», які быў асноўным пунктам супраціўлення абаронцаў горада. Паводле Reuters, у сераду пасля дамоўленасці аб спыненні агню з Марыупалю аўтобусамі былі эвакуяваныя дзясяткі мірных жыхароў.

вх

Эксперт: Калі Пуцін захоча пайсці на Літву, Латвію, Астравецкую АЭС могуць задзейнічаць як брудную бомбу

20.04.2022 20:30
Падчас вайны Расіі з Украінай адбылася сітуацыя, якой раней не было ў гісторыі. Расійская армія ўпершыню выкарыстоўвала атамныя аб’екты – атамныя станцыі, як умацаваныя плацдармы