Беларуская Служба

Пад Марыупалем выяўлена новая брацкая магіла

21.04.2022 16:39
Расіяне спрабуюць схаваць сляды злачынстваў, учыненых у горадзе – асабліва тых, якія маюць усе прыкметы генацыду.
   .
Марыупаль пасля расійскіх абстрэлаў.Foto: PAP/EPA/STR

Яшчэ адна брацкая магіла знойдзена пад Марыупалем. У магіле даўжынёй 30 метраў знаходзяцца целы забітых мірных жыхароў.

Мэр горада Вадзім Бойчанка пацвердзіў інфармацыю наконт спробаў расіяне схаваць злачынствы, учыненыя ў Марыупалі, дадаўшы, што па горадзе ездзяць мабільныя крэматоры:

— Мы маем інфармацыю, што расіяне спрабуюць схаваць сляды злачынстваў, учыненых у горадзе — асабліва тых, якія маюць усе прыкметы генацыду. Яны хаваюць забітых мірных жыхароў у брацкіх магілах. Сёння пад Марыупалем жыхары выявілі трыццаціметровую брацкую магілу. Расіяне вывозяць забітых за горад і хаваюць у такіх магілах. Раней у Марыупаль прывезлі мабільныя крэматорыі.

Вадзім Бойчанка кажа, што  расійскія войскі ператварылі Марыупаль у руіны, жыхары галадаюць і губляюць прытомнасць на вуліцах. Пад заваламі разбураных дамоў шмат загінулых, якім не было каму дапамагчы, а цяпер няма каму іх і пахаваць.

Украінскія медыя паведамляюць, што тры эвакуацыйныя аўтобусы, у якіх было каля 80 чалавек, з блакаднага  Марыупалю прыбылі ў падкантрольнае ўкраінскім уладам Запарожжа. Раней мэр Марыупаля Вадзім Бойчанка паведаміў, што эвакуацыя, першапачаткова ўзгодненая з расіянамі ў сераду раніцай, праходзіла ў надзвычай складаных умовах і дэ-факта была сарваная расійскім бокам. 

Марыупаль, украінскі партовы горад на Азоўскім моры, знаходзіцца ў аблозе з першых дзён сакавіка, пад пастаянным агнём і бамбёжкамі. Жыхары ў горадзе апынуліся ў пастцы, шматлікія спробы эвакуацыі былі няўдалымі. Нягледзячы на ​​тое, што расіяне кантралююць практычна ўвесь горад, украінскія войскі па-ранейшаму ўтрымліваюць апошні пункт абароны на металургічнай камбінаце «Азоўсталь».

IAR / PAP / вх