Беларуская Служба

Эмануэль Макрон перамог у другім туры прэзідэнцкіх выбараў у Францыі

24.04.2022 20:17
Эмануэль Макрон набраў прыкладна 58 адсоткаў галасоў, за Марын Ле Пэн прагаласавала 42% галасуючых.
.
Э. Макрон застаецца на другі тэрмінPAP/EPA/Christophe Petit Tesson

Дзейсны прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон перамог у другім туры прэзідэнцкіх выбараў. Папярэднія вынікі галасавання паказваюць, што ён атрымаў больш галасоў, чым Марын Ле Пэн (на 16%). Эмануэль Макрон будзе прэзідэнтам Францыі да 2027 года.

Вынікі апытання, апублікаваныя неўзабаве пасля закрыцця выбарчых участкаў, паказваюць, што Эмануэль Макрон набраў прыкладна 58 адсоткаў галасоў. За Марын Ле Пэн прагаласавала 42% галасуючых.

Такім чынам, Макрон другі раз запар перамог кандыдата-нацыяналіста ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў, хаця гэтым разам ён набраў на 8 працэнтаў менш галасоў, чым на папярэдніх выбарах 2017 года.

Яўка на сённяшнім галасаванні склала прыкладна 72%. Гэта другі горшы вынік у гісторыі прамых прэзідэнцкіх выбараў у Францыі. Толькі ў 1969 годзе была меншая яўка.

Перамога Эмануэля Макрона не з'яўляецца нечаканасцю. Усе апытанні перад выбарчай цішынёй паказалі, што фаварытам галасавання зʼяўляецца кіраўнік дзяржавы.

У сваёй праграме кіраўнік дзяржавы прапанаваў павялічыць пенсійны ўзрост з 62 да 65 гадоў і правесці рэформу судовай сістэмы і адукацыі. Макрон таксама паабяцаў будаўніцтва ядзерных рэактараў і развіццё аднаўляльных крыніц энергіі. У міжнародных справах кіраўнік дзяржавы выказаўся за ўмацаванне саюза з Германіяй і далейшую падтрымку Украіны.

нг