Беларуская Служба

Расія заблакавала 25 мільёнаў тон збожжа ва ўкраінскіх партах

28.04.2022 14:52
У партах знаходзіцца 57 судоў, якія перавозяць гэты тавар.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:Arcaion/pixabay.com/CC0 Public Domain

Украінскі эксперт па экспарту і харчаванні Андрэй Кліменка падкрэслівае, што гэта збожжа, скрадзенае з захопленых сілай тэрыторыі Украіны. Ён дадае, што грошы ад прыбытку ўзбагацяць расійскую зброевую прамысловасць, а спекуляцыі Крамля на сусветным збожжавым рынку могуць мець падобны эфект да газавага шантажу, які цяпер выкарыстоўвае Расія.

-Ва ўкраінскіх партах заблакаваныя караблі. Украіна ўваходзіла ў пяцёрку найбуйнейшых у свеце экспарцёраў збожжа. На нашу думку, Расія такім чынам рыхтуе сябе да чарговага эканамічнага шантажу. Будзе спекуляваць цэнамі на збожжа, як і цяпер з цэнамі на газ. З Херсонскай вобласці расіяне вывозяць збожжа і прадаюць яго як крымскае. Яны экспартуюць яго ў Сірыю, Егіпет, а таксама ў Турцыю.

На мінулым тыдні на сусветным рынку значна выраслі цэны на збожжа. Пшаніца на найважнейшай сельскагаспадарчай біржы Еўропы падаражэла на 35,8 працэнта, а на Чыкагскай – амаль на 60 працэнтаў.

ав

Жыхары Украіны на акупаваных тэрыторыях не хочуць дапамогі ад расіян

24.04.2022 16:45
Сацыяльна-бытавая сітуацыя вельмі складаная, таму людзі працягваюць самаарганізоўвацца дзеля ўзаемадапамогі.