Беларуская Служба

Столтэнберг: NATO гатова гадамі падтрымліваць Украіну ў яе вайне з Расіяй

28.04.2022 19:12
«Мы павінны быць гатовыя да доўгатэрміновай перспектывы».
Енс СтолтэнбергPAP/EPA/OLIVIER HOSLET

NATO гатова падтрымліваць Украіну ў яе вайне з Расіяй на працягу многіх гадоў, у тым ліку дапамагаючы Кіеву ў пераходзе ад старой савецкай зброі да сучаснай заходняй ваеннай тэхнікі – заявіў у чацвер генеральны сакратар Паўночнаатлантычнага альянсу Енс Столтэнберг.

«Мы павінны быць гатовыя да доўгатэрміновай перспектывы. Існуе абсалютная верагоднасць таго, што гэтая вайна будзе зацягвацца на месяцы і гады», – заявіў Столтэнберг на саміце моладзі ў Бруселі.
Ён дадаў, што краіны NATO рыхтуюцца дапамагчы Украіне перайсці на стандартнае ўзбраенне Альянсу.

ав

Расіяне расстрэльвалі ўкраінскіх салдат, якія хацелі здацца

28.04.2022 11:59
Іх забілі замест таго, каб узяць у палон.