Беларуская Служба

Украінскія байцы знішчылі 26 350 расійскіх вайскоўцаў - абноўленыя дадзеныя аб стратах РФ

11.05.2022 09:45
Пра гэта паведамляе Генштаб Узброеных Сіл Украіны.
Podczas wojny na Ukrainie Rosja straciła ponad tysiąc czołgów
Podczas wojny na Ukrainie Rosja straciła ponad tysiąc czołgów PAP/EPA/OLEG PETRASYUK

Па стане на 11 мая агульныя баявыя страты сярод асабістага складу расійскіх акупантаў склалі 26 350 чалавек. Дадзеныя абнаўляюцца.

Найбольшыя страты праціўніка за мінулыя суткі адзначаны на Новапаўлаўскім, Курахоўскім і Севераданецкім напрамках.
Ад пачатку нападу Расія страціла 1187 (+17) танкаў; 199 самалётаў, 94 крылатыя ракеты, 12 караблёў і лодак.

Пра гэта паведамляе Генштаб Узброеных Сіл Украіны.

Нагадаем, 24 лютага Расія напала на Украіну, нанёсшы серыю ракетных і авіяцыйных удараў па ўкраінскіх гарадах, у тым ліку па Кіеве. Маштабнае ўварванне доўжыцца ўжо 77 дзён. Акупанты працягваюць знішчаць украінскія вёскі, пасёлкі і гарады крылатымі ракетамі і авіябомбамі, забіваючы мірных жыхароў і знішчаючы інфраструктуру.
яс