Беларуская Служба

Украіна атрымае больш амерыканскай зброі

15.05.2022 18:25
Гэта вынік сустрэчы кіраўніка ўкраінскага МЗС з дзяржсакратаром ЗША ў Берліне.
Кіраўнік украінскага МЗС Дзмітрый Кулеба PAP/EPA/FILIP SINGER

Кіраўнік украінскага МЗС Дзмітрый Кулеба абвясціў, што ва Украіну будзе пастаўлена больш амерыканскай зброі і іншай дапамогі. Гэта вынік перамоваў з дзяржсакратаром ЗША Энтані Блінкенам падчас сустрэчы дыпламатаў НАТА ў Берліне.

Дзмітрый Кулеба таксама абвясціў, што ён і яго амерыканскі калега дамовіліся аб супрацоўніцтве па пастаўках украінскіх прадуктаў у Афрыку і Азію. «Я ўдзячны свайму калегу і ЗША за кіраўніцтва і непахісную падтрымку», – напісаў Дзмітрый Кулеба.

IAR/аз

НАТА: Украіна можа выйграць вайну з Расіяй

15.05.2022 16:29
Германія гатовая без затрымкі падтрымаць кандыдатуры Фінляндыі і Швецыі ў НАТА.