Беларуская Служба

Венгрыя выступіла супраць увядзення санкцый супраць патрыярха Кірыла

02.06.2022 18:40
Патрыярха Кірыла выкраслілі з санкцыйнага спісу па патрабаванні Венгрыі.
Віктар ОрбанEPA/STEPHANIE LECOCQ

Супраціў Венгрыі супраць увядзення санкцый ЕС у дачыненні да праваслаўнага патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла «вядомы даўно», – напісаў у чацвер прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан у заяве, якую цытуе агенцтва МТІС.

У чацвер у Бруселі паслы краінаў ЕС прынялі шосты пакет санкцыяў супраць Расіі за яе ўварванне ва Украіну, які ўключае эмбарга на імпарт расійскай нафты. Пры гэтым патрыярха Кірыла выкраслілі з санкцыйнага спісу, чаго патрабавала Венгрыя.

У аўторак зʼявілася неафіцыйная інфармацыя аб магчымым увядзенні ЕС абмежаванняў у дачыненні да Кірыла. Праз дзень Bloomberg напісаў, што, згодна з дакументам ЕС, у якім канкрэтызуюцца санкцыі супраць Расіі, Кірыл лічыцца «даўнім саюзнікам прэзідэнта Уладзіміра Пуціна» і «стаў адным з галоўных прыхільнікаў расійскай ваеннай агрэсіі супраць Украіны».

ав

Польскі ўрад: «Ніхто не хоча купляць энергію ад злачынцаў»

31.05.2022 14:15
Да канца года Еўрасаюз збіраецца адмовіцца ад 90% імпартаванай з Расіі нафты.