Беларуская Служба

Брытанія прадставіць Украіне рэактыўныя сістэмы залпавага агню M270

06.06.2022 10:04
Напярэдадні Пуцін папярэдзіў Захад, што Расія нанясе ўдары па новых мэтах, калі ЗША пачнуць пастаўляць Украіне ракеты большай далёкасці.
 ,     M270A1
Ілюстраційне фото, реактивна система залпового вогню M270A1Staff Sgt. Charles Butler/South Dakota National Guard Public Affairs, Public domain, via Wikimedia Commons

Вялікабрытанія прадставіць Украіне рэактыўныя сістэмы залпавага агню M270, якія могуць паражаць мэты на адлегласці да 80 км. Пра гэта заявіў міністр абароны Бэн Уолес, паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на Reuters. Уоллес лічыць, што падтрымка Украіны змяняецца па меры развіцця расійскага наступу.

«Гэтыя высокаэфектыўныя рэактыўныя сістэмы залпавага агню дазволяць нашым украінскім сябрам лепш абараніць сябе ад жорсткага выкарыстанне дальнабойнай артылерыі, якую сілы Пуціна выкарыстоўвалі без разбору, каб разбурыць гарады» – заявіў міністр.

Прадастаўленне сістэм M270 узгоднена з ЗША, паколькі іх вырабляе амерыканская кампанія і для перадачы трэцяму баку патрабуецца фармальны дазвол Вашынгтона.

Напярэдадні Пуцін папярэдзіў Захад, што Расія нанясе ўдары па новых мэтах, калі ЗША пачнуць пастаўляць Украіне ракеты большай далёкасці.

Нагадаем, 1 чэрвеня ЗША раскрылі дэталі новага пакета вайсковай дапамогі для Украіны на 700 млн долараў, у які ўпершыню ўвайшлі ракетныя сістэмы HIMARS.

эж

Пуцін пагражае ўдарыць ракетамі «там, дзе яшчэ не ўдарыў», з-за паставак зброі Украіне

05.06.2022 19:30
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у інтэрвʼю тэлеканалу «Расія 1» паабяцаў прымяніць свае сродкі паражэння па тых аб'ектах, якія яшчэ не пацярпелі, калі Украіна атрымае ракеты далёкага радыусу дзеяння.