Беларуская Служба

Мэр Мелітопаля: Расійцы рыхтуюцца надалей красці збожжа

10.06.2022 13:43
Расійцы рыхтуюцца перавозіць збожжа ў порт у Бярдзянск і вывозіць яго адтуль марскім шляхам.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneShutterstock

Расійцы перавозяць украінскае збожжа з Запарожскай вобласці ў Крым па чыгунцы. Яны таксама рыхтуюцца скрасці новы ўраджай і перавозіць яго, між іншым морам, – кажа мэр акупаванага Расіяй Мелітопаля Іван Фёдараў.

- Гэта пачалося больш за месяц таму, калі пачалі забіраць збожжа з нашых элеватараў, – сказаў Фёдараў у эфіры ўкраінскага тэлебачання.

– Аднак першапачаткова маштабы крадзяжу былі іншыя: штодня ў Крым перавозілі каля 20-30 грузавікоў са збожжам. Цяпер гаворка ідзе пра іншы парадак: сталі вазіць збожжа па чыгунцы, - паведаміў мэр Мелітопаля.

Па словах Фёдарава, расійцы рыхтуюцца перавозіць збожжа ў порт у Бярдзянск і вывозіць адтуль марскім шляхам.

– Таксама рыхтуюцца раскрасці сёлетні ўраджай, – сказаў Фёдараў.

Расійцы на занятых імі тэрыторыях прапанавалі фермерам, што яны змогуць захаваць 30 працэнтаў збожжа, а астатнія 70 працэнтаў - канфіскуюць.

Акрамя таго, украінскім фермерам забаронена перавозіць збожжа на падкантрольную Украіне тэрыторыю.

tsn.ua/яс