У Офісе прэзідэнта Украіны назвалі зброю, якая дапаможа эфектыўна вызваляць тэрыторыю Украіны ад расійскіх захопнікаў
Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк лічыць, што эфектыўна вызваліць украінскія тэрыторыі ад акупантаў дапамогуць рэактыўныя сістэмы залпавага агню (РСЗА). Паводле яго слоў, Узброеным Сілам Украіны неабходна ад 150 да 300 РСЗА для дэакупацыі рэгіёнаў.
Паводле ўкраінскага тэлебачання, Украіне маюць паставіць чатыры такія ўстаноўкі.
tsn.ua/яс