Беларуская Служба

Украіна ўводзіць візавы рэжым для грамадзян Расіі

17.06.2022 19:13
 .
Ілюстрацыйнае фота. Shutterstock.com / Craig F Scott

З 1 ліпеня Украіна ўводзіць візавы рэжым для грамадзян Расіі. Пра рашэнне ўкраінскіх уладаў паведаміў прэм'ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль.

«У мэтах процідзеяння беспрэцэдэнтным пагрозам нацыянальнай бяспекі, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці нашай дзяржавы ўрад па распараджэнні прэзідэнта Украіны прыняў рашэнне аб спыненні дзеяння пагаднення з Расіяй аб бязвізавым рэжыме», — сказаў кіраўнік ураду Украіны. 

Украіна абараняецца ад расійскай ваеннай агрэсіі з 24 лютага.

IAR /вх