Беларуская Служба

Кіраўнік НАТА: Далучэнне Швецыі і Фінляндыі да НАТА – важны пасыл прэзідэнту Пуціну

29.06.2022 08:45
Сёння ўсе хаўруснікі афіцыйна запросяць Швецыю і Фінляндыю далучыцца да НАТА, а на наступным тыдні будзе падпісаны пратакол аб уступленні.
Енс Столтэнберг PAP/EPA/Kiko Huesca

Мы даем важны сігнал прэзідэнту Пуціну аб тым, што дзверы НАТА адчыненыя, заявіў генеральны сакратар Енс Столтэнберг у Мадрыдзе, абвясціўшы аб згодзе Турцыі на далучэнне Швецыі і Фінляндыі да Паўночнаатлантычнага альянсу. Тупік па гэтай справе быў вырашаны падчас сустрэчы лідараў трох краін з кіраўніком НАТА яшчэ да пачатку саміту альянсу ў Мадрыдзе:

- Кожная краіна мае права выбіраць свой шлях. У снежні мінулага года прэзідэнт Пуцін прапанаваў НАТА так званую дамову аб бяспецы, адным з самых важных пасылаў якой было супраціўленне пашырэнню альянсу. Ён хацеў менш НАТА, цяпер ён атрымае больш НАТА ля яго межаў.

Сёння ўсе саюзнікі афіцыйна запросяць Швецыю і Фінляндыю далучыцца да НАТА, а на наступным тыдні павінен быць падпісаны пратакол аб уступленні. Затым пачнецца ратыфікацыя дакумента. На думку дыпламатаў НАТА, уступленне абедзвюх краін у альянс магчымае да канца года.

IAR/аз

29-30 чэрвеня ў Мадрыдзе пройдзе саміт НАТА, паводле часткі каментатараў - гістарычны

27.06.2022 12:45
Палякі чакаюць павелічэння колькасці хаўрусніцкіх войскаў на ўсходнім флангу НАТА і павелічэння дапамогі для Украіны.

Польшча адправіць дадатковых жаўнераў у краіны НАТА

29.06.2022 08:15
У Мадрыдзе пачынаецца самы важны саміт НАТА за апошнія некалькі дзесяцігоддзяў.