Беларуская Служба

Польшча адправіць дадатковых жаўнераў у краіны НАТА

29.06.2022 08:15
У Мадрыдзе пачынаецца самы важны саміт НАТА за апошнія некалькі дзесяцігоддзяў.
Прэзідэнт Анджэй Дуда PAP/Rafał Guz

Прэзідэнт Анджэй Дуда абвясціў, што Варшава накіруе дадатковых вайскоўцаў у іншыя краіны Паўночнаатлантычнага альянсу. Лідары краін-сябраў НАТА збіраюцца сёння на саміце ў іспанскай сталіцы. Перамовы ў Мадрыдзе будуць прысвечаныя вайне ва Украіне і бяспецы Еўропы. Гэта будзе самы важны саміт НАТА за апошнія некалькі дзесяцігоддзяў.

Лідары краінаў альянсу павінны прыняць рашэнне аб рэзкім павелічэнні сілаў хуткага рэагавання: з 40 тысяч да больш чым 300 тысяч вайскоўцаў. Альянс таксама накіруе дадатковых вайскоўцаў на ўсходні фланг, гэта значыць у краіны, якія мяжуюць з Расіяй і Беларуссю:

- Па гэтай справе паасобныя краіны павінны зрабіць адпаведныя заявы. Таксама Польшча зробіць сваю заяву наконт узмацнення прысутнасці НАТА ў краінах- хаўрусніках у рамках Паўночнаатлантычнага альянсу.

Чакаецца таксама, што ЗША адправяць у Германію і Польшчу адну-дзве дадатковыя брыгады войскаў, гэта значыць 7-10 тысяч вайскоўцаў. Зараз у Польшчы і ў трох краінах Балтыі дзейнічаюць агулам чатыры батальёны НАТА. Падобныя падраздзяленні ствараюцца таксама ў чатырох краінах Цэнтральнай Еўропы.

Цягам апошніх тыдняў Польшча і краіны Балтыі патрабавалі радыкальнага павелічэння прысутнасці войскаў НАТА на ўсходзе альянсу з-за пагрозы з боку Расіі.

IAR /аз

29-30 чэрвеня ў Мадрыдзе пройдзе саміт НАТА, паводле часткі каментатараў - гістарычны

27.06.2022 12:45
Палякі чакаюць павелічэння колькасці хаўрусніцкіх войскаў на ўсходнім флангу НАТА і павелічэння дапамогі для Украіны.