Беларуская Служба

У Швейцарыі пачалася канферэнцыя аб маштабным аднаўленні Украіны пасля вайны

04.07.2022 15:23
Канферэнцыя праходзіць 4-5 ліпеня ў горадзе Лугана ў Швейцарыі. У ёй прымаюць удзел прадстаўнікі 40 краін і 18 арганізацый.
Ілюстрацыйны здымакEPA/OLEG PETRASYUK Dostawca: PAP/EPA.

У Лугана прыбылі старшыня Вярхоўнай Рады Руслан Стэфанчук і прэм'ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль, некалькі ўкраінскіх міністраў і дэпутатаў, высокапастаўленыя чыноўнікі ЕС, кіраўнікі міжнародных фінансавых інстытутаў, праваабарончых арганізацый ды інш.

Канферэнцыю наведала кіраўнік Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен. Па відэасувязі да ўдзельнікаў звярнуўся прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

Украіна прадставіла маштабны план рэканструкцыі «Украіна-24», асобныя сустрэчы таксама былі прысвечаныя барацьбе з карупцыяй і рэформе самакіравання.

юл