Беларуская Служба

УСУ знішчылі расійскую ваенную базу і тры склады боепрыпасаў

15.07.2022 08:53
Сяргей Братчук даў загаловак «За Вінніцу» сваёй інфармацыі пра знішчэнне базы і складоў. 
Ілюстрацыйны здымакфота: Pixabay.com/geralt

Украінскія ўзброеныя сілы знішчылі расійскую ваенную базу і тры склады боепрыпасаў на поўдні Украіны. Пра гэта паведаміў прадстаўнік уладаў Адэскай вобласці Сяргей Братчук.

Ён напісаў у Тэлеграме, што ўкраінскае войска ліквідавала расійскую базу ў Новай Кахоўцы, а таксама склады боепрыпасаў у Снігураўскім і Баштанскім паветах Мікалаеўскай вобласці і пад Херсонам.

Сяргей Братчук даў загаловак «За Вінніцу» сваёй інфармацыі пра знішчэнне базы і складоў. Учора расіяне нанеслі па горадзе ракетны ўдар, у выніку чаго загінулі дзясяткі мірных жыхароў. Вядзецца пошукава-выратавальная аперацыя.

Тэлеграм/нг