Беларуская Служба

Аператыўнае камандаванне «Поўдзень»: Учора расійскія войскі страцілі 47 вайскоўцаў і вялікую колькасць тэхнікі

16.07.2022 12:01
Украінская артылерыя знішчыла восем расійскіх гаўбіц, танк і дзясятак аўтамабіляў, паведамляе Аператыўнае камандаванне «Поўдзень».
-
Прэс-сакратар Аператыўнага камандавання «Поўдзень» Уладзіслаў Назараў facebook.com/Владислав Назаров

Працягваецца 143-ці дзень поўнамаштабнай агрэсіі Расіі супраць Украіны. Украінскае войска адбівае расійскія атакі на Данбасе. Таксама расійскія ракеты падаюць на грамадзянскія аб'екты ў месцах, аддаленых ад лініі фронту. За апошнія суткі расіяне абстралялі горад Днепр і Адэсу.

Учора на паўднёвым участку фронту ва Украіне расійскія войскі страцілі 47 вайскоўцаў, а таксама вялікую колькасць тэхнікі. Пра гэта паведамляе Аператыўнае камандаванне «Поўдзень» украінскай арміі. Прэс-сакратар камандавання Уладзіслаў Назараў паведаміў, што расійскія сілы абстрэльваюць і наносяць авіяўдары па ўкраінскіх пазіцыях. Затое ўкраінскія штурмавікі нанеслі ўдары па расійскіх цэлях:

- У Херсонскай вобласці расійскія знішчальнікі Су-35 абстралялі ракетамі два нашы самалёты. Яны не панеслі страт, але атакавалі групы расійскіх вайскоўцаў і тэхніку ў раёне Новагрыгораўкі і Давідавага Броду.

Уладзіслаў Назараў дадаў, што ўкраінская артылерыя знішчыла восем расійскіх гаўбіц, танк і дзясятак аўтамабіляў.

IAR/Facebook/аз

У Вінніцы і вобласці аб'яўлены Дзень жалобы

15.07.2022 08:18
Рэзультат абстрэлу расіянамі Вінніцы: 23 загінулых, 73 параненыя ў шпіталях, 18 прапалі без вестак.

УСУ знішчылі расійскую ваенную базу і тры склады боепрыпасаў

15.07.2022 08:53
Сяргей Братчук даў загаловак «За Вінніцу» сваёй інфармацыі пра знішчэнне базы і складоў.