Як мінімум 1793 расійскіх вайскоўцаў з лютага адмовіліся ад удзелу ў вайне. Гэта толькі дакладна пацверджаныя выпадкі. Падлікі правяло выданне «Вёрстка». Але не ўсім з гэтых вайскоўцаў удалося вярнуцца дадому.
Раней СМІ паведамлялі аб дзясятках салдат, якіх утрымліваюць у горадзе Бранка Луганскай вобласці. Але «Вёрстцы» стала вядома аб фармаванні агульнага цэнтра для «адмоўнікаў», дзе гвалтоўна ўтрымліваюць не менш за 234 вайскоўцаў.
Сваякі гавораць, што тыя знаходзяцца ў падвалах і іншых закрытых памяшканнях пад вартай: іх схіляюць прадоўжыць ваяваць.
нг