Беларуская Служба

З пачатку вайны расіяне знішчылі больш за 180 рэлігійных аб'ектаў

24.07.2022 21:25
Пад расійскім абстрэлам апынулася і Святагорская лаўра ў Данецкай вобласці.
Святагорская лаўраAutorstwa Konstantin Brizhnichenko, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=35991632

Ад пачатку вайны ва Украіне расіяне знішчылі 183 рэлігійныя будынкі – як храмы, так і адміністрацыйныя будынкі ўкраінскіх рэлігійных суполак.

Расійскія снарады разбураюць галоўным чынам праваслаўныя цэрквы, але таксама грэка- і рыма-каталіцкія цэрквы, а таксама мусульманскія і габрэйскія месцы культу. Паводле ўкраінскіх уладаў, 5 з разбураных будынкаў належаць габрэйскім суполкам, а 5 – мусульманскім.

Таксама вораг пашкодзіў тры рымска-каталіцкія і два грэка-каталіцкія рэлігійныя аб’екты і 19 пратэстанцкіх суполак. Аднак больш за ўсё расійскіх ракет і артылерыйскіх снарадаў трапляе ў цэрквы і аб’екты, якія належаць Праваслаўнай царкве – гэта значыць рэлігіі, якая дамінуе ва Украіне.

Тут пераважная большасць – 127 – гэта храмы Украінскай праваслаўнай царквы, якая ў рэакцыі на вайну абвясціла аб частковым аддзяленні ад Маскоўскага патрыярху.

Сярод аб’ектаў, якія падвяргаліся расійскаму абстрэлы, апынуліся і храмы вельмі важныя для Праваслаўнай царквы – у тым ліку Святагорская лаўра ў Данецкай вобласці.

IAR/аз

Са Святагорскай лаўры ўдалося эвакуяваць групу людзей

17.07.2022 12:31
На тэрыторыі манастыра надалей застаецца да 600 мірных жыхароў, у тым ліку, больш за 50 дзяцей.