Расія рыхтуецца да чарговага наступлення ва Украіне, паведаміў прадстаўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны. Вадзім Скібіцкі заявіў, што, паводле звестак службы, кіраўнік Мінабароны РФ Сяргей Шайгу наведаў групу расійскіх вайскоўцаў, якія ваююць супраць Украіны і падвёў з камандзірамі вайсковыя дзеянні, праведзеныя да гэтай пары.
Кіраўнік Харкаўскай абласной вайсковай адміністрацыі Алег Сінегубаў заявіў, што мясцовыя ўлады разумеюць, што акупанты не адмовіліся ад сваіх планаў захапіць Харкаў і як мага большую частку вобласці:
- Праціўнік не пакінуў сваіх пазіцый у нашым рэгіёне, як ён гэта зрабіў пад націскам украінскай арміі пад Кіевам або пад горадам Сумы. Толькі, што прагучалі выбухі пад Харкавам – у тых месцах, дзе нашыя ўзброеныя сілы вядуць баі за ўтрыманне пазіцый, спрабуюць адштурхнуць агрэсараў і вызваліць нашы землі.
Украінская разведка таксама сцвярджае, што расійскія войскі маюць намер аднавіць інтэнсіўныя атакі на Данбасе.
IAR/ Укрінфарм /аз