Беларуская Служба

З партоў Адэсы выйшаў першы караван караблёў з украінскім збожжам

05.08.2022 08:24
Сухагрузы Navistar і Rojen накіроўваюцца ў бок марскога гуманітарнага калідора. Таксама з Чарнаморска чакаецца выхад сухагруза Polarnet.
Ілюстрацыйны здымак PAP/Alena Solomonova

Агулам на борце гэтых судоў знаходзіцца больш за 58 тысяч тон кукурузы. Пра гэта паведаміў міністр інфраструктуры Украіны Аляксандр Кубракоў.

Харчаванне ідзе ў Турцыю, Вялікабрытанію і Ірландыю. Хоць «збожжавы калідор» ужо запрацаваў на выхадзе, наша мэта - паўнавартасная праца партоў у абодвух напрамках, - дадаў Кубракоў.

Сённяшні караван аднавіў суднаходства з порта Чарнаморск.

юл