Беларуская Служба

Канадскія інструктары едуць у Брытанію для падрыхтоўкі вайскоўцаў Узброеных сіл Украіны

05.08.2022 14:15
Урад Канады рэагуе на расійскую тактыку пераходу да доўгатэрміновай вайны і аднаўляе масавае навучанне ўкраінскіх вайскоўцаў.
Ілюстрацыйны здымакEPA/SERGEY KOZLOV Dostawca: PAP/EPA

225 ваенных інструктараў з Канады будуць навучаць навабранцаў з Украіны тактыцы патрулявання, аказанню першай дапамогі і абыходжанню са зброяй, паведаміла міністр абароны Канады Аніта Ананд.

Мы ўвайшлі ў новую і вельмі небяспечную фазу гэтага канфлікту, у якой Расія ўдзельнічае ў доўгатэрміновай спробе нанесці вялізарную шкоду Украіне і яе народу. Сёння мы выконваем сваё абяцанне аднавіць масавае навучанне.

Варта адзначыць, што з 2015 года больш за 33 тысяч украінскіх вайскоўцаў і сілавікоў прайшлі належны ўзровень падрыхтоўкі пад кіраўніцтвам канадскіх спецыялістаў.

юл