Беларуская Служба

Сяргей Гайдай пракаментаваў удар УСУ па базе вагнераўцаў

15.08.2022 16:06
Верагодна, там загінула каля сотні расійскіх наймітаў.
  ,   ,
У гэтым доме, па інфармацыі УСУ, праходзіла нарада "вагнераўцаў"фота: Інсайдер УА

Узброеныя сілы Украіны, верагодна, знішчылі больш за 100 «вагнераўцаў» з кіроўнага складу дакладным ударам па базе ў мясцовасці Папасная. Пра гэта паведаміў кіраўнік Луганскай Абласной ваеннай адміністрацыі Сяргей Гайдай.

Ён адмовіўся даваць падрабязнасці, але сказаў пра вялікія страты расіян.

Па словах Гайдая, у Папаснай падчас удару хутчэй за ўсё не было кіраўніка кампаніі «Вагнер» Прыгожына.

Інсайдер UA/нг