Беларуская Служба

Выведка Вялікабрытаніі: Чарнаморскі флот Расіі не кантралюе Чорнага мора

16.08.2022 08:54
Паведамляецца, што Чарнаморскі флот Расіі цяпер займае надзвычай абарончую пазіцыю пасля страт, якія ён панёс.
-  -2022,
Ваенна-тэхнічны форум «Армія-2022», які праходзіць у парку «Патрыёт» у Кубінцы пад Масквой PAP/EPA/MAXIM SHIPENKOV

Чарнаморскі флот Расіі цяпер займае надзвычай абарончую пазіцыю пасля страт, якія ён панёс, і хоць ён падтрымлівае наземныя наступальныя сілы ракетамі далёкага радыусу дзеяння, то ён не кантралюе эфектыўна Чорнае мора, паведамляе Міністэрства абароны Вялікабрытаніі ў аўторак.

«Надводныя караблі Чарнаморскага флоту Расіі працягваюць займаць надзвычай абарончую пазіцыю, і іх патруляванне, як правіла, абмяжоўваецца да вод у межах бачнасці ўзбярэжжа Крыма. Гэта кантрастуе з узмацненнем актыўнасці ВМФ Расіі ў іншых морах, што характэрна для гэтага сезону. Чарнаморскі флот працягвае выкарыстоўваць ракеты далёкага радыусу дзеяння для падтрымкі наземнага наступу, але ў цяперашні час адчувае праблемы з эфектыўным кантролем на моры. Ён страціў свой флагман «Масква», значную частку баявых самалётаў марской авіяцыі і кантроль над Змяіным востравам«, – гаворыцца ў штодзённай інфармацыі разведкі.

«Цяпер абмежаваная эфектыўнасць Чарнаморскага флоту падрывае агульную стратэгію ўварвання Расіі, збольшага таму, што пагроза адэскага дэсанта ўжо ў значнай ступені нейтралізаваная. Гэта азначае, што Украіна можа перанакіраваць рэсурсы ў іншыя месцы, каб аказаць ціск на расійскія наземныя сілы», – дадаецца.

ав

Сяргей Гайдай пракаментаваў удар УСУ па базе вагнераўцаў

15.08.2022 16:06
Верагодна, там загінула каля сотні расійскіх наймітаў.

На поўдні Беларусі пачаліся вайсковыя вучэнні

15.08.2022 20:07
«Беларускі Гаюн» паведамляе пра палёт знішчальніка.