Беларуская Служба

У Расіі пачынаюць забіраць на вайну студэнтаў прама з заняткаў

22.09.2022 15:33
Учора ў Расіі пачалася частковая мабілізацыя.
Ілюстрацыйны здымакфота: https://www.ua-football.com/

Ва Улан-Удэ забіраюць студэнтаў-хлопцаў забіраюць проста з заняткаў.

Студэнт Бурацкага дзяржаўнага ўніверсітэту ва Улан-Удэ распавёў The Village, што сёння раніцай на пары ў ВНУ прыйшлі расгвардзейцы і ваенная паліцыя і «забіраюць студэнтаў проста з пар».

«Менты ў мяне ў корпусе. Чалавек 10-15», – напісаў адзін з маладых людзей у студэнцкім чаце. Мясцовая блогерка расказала ў сацсетках, што паліцыянты былі ў ВНУ ўжо ў 7:48.

Учора ў Расіі пачалася частковая мабілізацыя. На самой справе забраць могуць кожнага і адправіць паміраць на вайну ва Украіну.

нг