Беларуская Служба

CNN: Расійскія караблі былі заўважаныя каля месцаў уцечкі на трубаправодах «Паўночны паток»

29.09.2022 18:33
Паведамляецца, што незразумела, ці мелі караблі дачыненне да выбухаў, але гэта будуць вывучаць следчыя. 
Widok wycieku gazociągu Nord Stream 2 - kadr z pokładu duńskiego F-16
Widok wycieku gazociągu Nord Stream 2 - kadr z pokładu duńskiego F-16PAP/EPA/Danish Defence Command / HANDOUT

Дапаможныя судны расійскіх ВМС былі заўважаныя ў Балтыйскім моры каля месцаў уцечкі на газаправодзе «Паўночны паток» у панядзелак і аўторак, паведамляе CNN са спасылкай на двух супрацоўнікаў заходніх спецслужбаў і крыніцу, знаёмую з гэтым пытаннем.

Паведамляецца, што незразумела, ці мелі караблі дачыненне да выбухаў, але гэта будуць вывучаць следчыя. Адзін з супрацоўнікаў разведкі таксама паведаміў, што расійскія падраздзяленні былі заўважаныя побач з гэтымі раёнамі на мінулым тыдні.

Тры афіцыйныя асобы, як паведамляе CNN, заявілі, што ЗША не ведаюць, хто мог стаяць за меркаванымі выбухамі, якія прывялі да ўцечкі з двух трубаправодаў у нядзелю і панядзелак. Расійскія караблі рэгулярна працуюць у гэтым раёне, сказаў дацкі ваенны чыноўнік, якога цытуе CNN, падкрэсліўшы, што іх прысутнасць не абавязкова даказвае, што Расія нясе адказнасць за шкоду.

CNN паведаміла, што Данія і Швецыя расследуюць уцечкі. Праверка на месцы пакуль не праводзілася, інфармацыі пакуль мала.

tysol.pl/эж

У газаправодах «Паўночны паток» выяўлена чацвёртая ўцечка

29.09.2022 14:17
НАТА і ЕЗ заявілі, што ўцечкі, верагодна, сталі вынікам «дыверсіі» і паабяцалі прыняць рашучыя меры па абароне крытычнай еўрапейскай інфраструктуры.