Беларуская Служба

У Брусэлі міністры абароны членскіх краін НАТА размаўляюць аб узмацненні супрацьпаветранай абароны Украіны

12.10.2022 15:04
У сустрэчах прымае ўдзел міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў.
        ()         . , 12  2022
Дзяржаўны сакратар абароны ЗША Лойд Джэймс Осцін ІІІ (злева) і міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў на сустрэчы НАТА. Брусэль, 12 кастрыніка 2022 годаPAP/EPA/STEPHANIE LECOCQ

У сераду ў Брусэлі міністры абароны членскіх краін НАТА размаўляюць аб узмацненні супрацьпаветранай абароны Украіны. Генеральны сакратар альянсу Енс Столтэнберг заявіў, што гэта – галоўная тэма сустрэчы.

Перад пачаткам саміту Енс Столтэнберг сказаў журналістам, што за апошнія тыдні свет стаў сведкам найбуйнейшай з лютага эскалацыі вайны ва Украіне. «Расія мабілізуе дзясяткі тысяч салдат і спрабуе незаконна анексаваць тэрыторыю Украіны», – зазначыў кіраўнік альянсу. Ён нагадаў пра абстрэлы ўкраінскіх гарадоў і пагрозы Масквы прымяніць ядзерную зброю. «Усё гэта азначае, што мы маем справу з самай сур'ёзнай эскалацыяй канфлікту з лютага», – зазначыў Столтэнберг.

На сустрэча міністраў абароны НАТА таксама прайшло пасяджэнне кантактнай групы па абароне Украіны. У яе ўваходзяць паўсотні краінаў, якія ваенна падтрымліваюць Кіеў. У сустрэчах прымае ўдзел міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў.

вс