Беларуская Служба

Расіяне працягваюць наступ на Бахмут і Аўдзееўку ў Данецкай вобласці, але беспаспяхова

30.10.2022 09:46
Працягваюцца таксама інтэнсіўныя абстрэлы ўздоўж ліній судакранання дзвюх армій.
Перададзеныя Украіне амерыканскія РСЗА "Хаймарс" непадалёк ад лініі фронту фота: PAP/EPA/HANNIBAL HANSCHKE

Сітуацыя на фронце ва Украіне. Расіяне працягваюць наступ на Бахмут і Аўдзееўку ў Данецкай вобласці, але беспаспяхова, паведамляе Генштаб Узброеных сіл Украіны ў ранішняй зводцы. Працягваюцца таксама інтэнсіўныя абстрэлы ўздоўж ліній судакранання дзвюх армій.

З учорашняга дня расійскія войскі запусцілі 5 ракет і здзейснілі 23 авіяналёты, пашкоджана больш за 45 жылых дамоў. Прадстаўнік украінскага Генштабу Аляксандр Штупун нагадаў пра пагрозу з тэрыторыі Беларусі.

- Расійская Федэрацыя працягвае перакідваць падраздзяленні на тэрыторыю Беларусь. 26 кастрычніка на вакзал у Брэсце прыбыў расійскі эшалон з ваеннай тэхнікай. Разам з расійскімі вайскоўцамі прыбываюць так званыя кадыраўцы. Акрамя таго, расійскіх вайскоўцаў заўважылі паміж Брэстам і Маларытай. Захоўваецца пагроза нанясення ракетных удараў і запускаў БПЛА з тэрыторыі Беларусі.

Аляксандр Штупун падкрэсліў, што дзеянні агрэсара на паўднёвым участку фронту сведчаць аб яго рашучасці перад надыходзячым паражэннем. Расійскія акупанты на Херсоншчыне праслухоўваюць тэлефоны грамадзян.

- Падчас эвакуацыі З Херсона акупанты вывезлі зняволеных папраўчай калоніі № 90. Вораг выкарыстоўвае тэрыторыю папраўчай калоніі для размяшчэння асабістага складу і ваеннай тэхнікі. У вёсках пад Херсонам вораг вядзе падрыхтоўку да абароны. Каля сотні «расгвардзейцаў» прыбылі з Грознага ў пасёлак Каланчак. У мясцовасці Новая Кахоўка расейскія спецслужбы актыўна праслухоўваюць тэлефонныя размовы мірнага насельніцтва.

За суткі ўкраінская авіяцыя нанесла 32 удары па пазіцыях праціўніка. У асноўным гэта былі месцы канцэнтрацыі ўзбраення і ваеннай тэхнікі. Таксама былі нанесеныя ўдары па пунктах кіравання ўзводаў і па пазіцыях СПА. Украінская СПА збіла ракету «Іскандэр-К» і два варожыя беспілотнікі.

IAR PR/нг