У бліжэйшыя тыдні ўлады ў Парыжы плануюць перадаць Украіне яшчэ шэсць сучасных самаходных артылерыйскіх установак (САУ) Caesar, заявіў міністр абароны Францыі Себасцьян Лекарню.
Ён адзначыў, што гэтае ўзбраенне прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон абяцаў перадаць Украіне ў рамках ваеннай дапамогі. Паводле Лекарню, пакуль што Францыя паставіла ва Украіну гаўбіцы TRF1 – артылерыю папярэдняга пакалення.
Міністр абароны Францыі зазначыў, што Парыж выканае сваё ранейшае абяцанне і адправіць ва Украіну 24 САУ Caesar. Цяпер на ўзбраенні ўкраінскай арміі знаходзіцца 18 гаўбіц Caesar.
Украінскія артылерысты вядуць агонь з САУ Caesar
Caesar – гэта колавая самаходная артылерыйская ўстаноўка новага пакалення. Яна дазваляе паражаць варожыя цэлі на адлегласць 20 км і больш ад лініі фронту з высокай дакладнасцю. На гэтай адлегласці звычайна знаходзіцца артылерыя, рэзервы і камандныя пункты праціўніка.
вс