Беларуская Служба

Кіраўнікі музеяў пратэстуюць супраць акцый эка-актывістаў

11.11.2022 14:22
Дырэктары 92 музеяў і мастацкіх галерэй выступілі з заявай з нагоды атак на творы мастацтва з боку грамадскіх актывістаў звязаных з кліматам.
Ілюстрацыйны здымакEPA/J.J.Guillen Dostawca: PAP/EPA.

На сайце Нацыянальнага камітэта Міжнароднай рады музеяў Германіі з'явілася заява, падпісаная, у тым ліку, кіраўнікамі музеяў Нью-Ёрка, Лондана, Парыжа і Більбао. Сярод падпісантаў былі ўстановы, у якіх кліматычныя актывісты ўжо праводзілі свае акцыі.

«Мы былі глыбока ўзрушаныя. Актывісты моцна недаацэньваюць далікатнасць гэтых незаменных аб'ектаў, якія мы павінны захоўваць як частку нашай сусветнай культурнай спадчыны», — напісалі кіраўнікі ўстаноў культуры ў сумесным камюніке.

Сярод іншага, актывісты аблілі таматным супам «Сланечнікі» Вінцэнта Ван Гога ў Нацыянальнай галерэі ў Лондане, запэцкалі фарбай «Супы Кэмпбэла» Эндзі Уорхала ў Нацыянальнай галерэі Аўстраліі і бульбяным пюрэ карціну Клода Манэ «Стагі сена» у музей Барберыні ў Патсдаме ў Германіі. Ніводная з прац, якія затакавалі актывісты, не пацярпела.

ПР/юл