Беларуская Служба

Агучана дата візіту Уладзіміра Зяленскга ў Польшчу

14.12.2025 13:03
Візіт стане нагодай для першай асабістай сустрэчы ўкраіснкга лідара з новым прэзідэнтам Польшчы Каралям Наўроцкім.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір ЗяленскіPAP/EPA/TOLGA AKMEN

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў, што плануе афіцыйны візіт у Польшчу ў пятніцу, 19 снежня. Пра гэта палітык заявіў у размове з журналістамі, цытату прыводзіць агенцтва Interfax-Ukraina. Паводле Зяленскага, ініцыятыва даты візіту паступіла ад польскага боку, і Кіеў не мае намеру яе адкладаць.

Візіт стане нагодай для першай асабістай сустрэчы ўкраіснкга лідара з новым прэзідэнтам Польшчы Каралям Наўроцкім. Як паведаміў прадстаўнік Канцылярыі прэзідэнта Польшчы Марцін Пшыдач, украінскі бок станоўча адрэагаваў на запрашэнне ў Варшаву.

Чакаецца, што падчас сустрэчы будуць абмяркоўвацца пытанні бяспекі, мірных перамоваў, а таксама гістарычныя і эканамічныя тэмы. З 2019 года Уладзімір Зяленскі наведваў Польшчу дзесяць разоў.

iar/эж