Беларуская Служба

Кіраўнік Бюро нацыянальнай бяспекі Польшчы: Мы правяраем падставы для прымянення чацвёртага артыкула дамовы NATO

16.11.2022 07:50
Прэзідэнт Анджэй Дуда склікае ў сераду а 12.00 Савет нацыянальнай бяспекі.
Кіраўнік Бюро нацыянальнай бяспекі Яцэк Севера і спікер польскага ўрада Пётр МюлерPAP/Radek Pietruszka

Кіраўнік Бюро нацыянальнай бяспекі Польшчы (BBN) Яцэк Севера (Jacek Siewiera) заявіў, што Польшча падтрымлівае кантакты са сваімі саюзнікамі.

Яцэк Севера падчас нарады па выніках пасяджэння Камітэта Савета Міністраў па нацыянальнай бяспецы паведаміў, што прэзідэнт Анджэй Дуда меў размову з сакратаром NATO.

«Мы правяраем падставы для выкарыстання чацвёртага артыкула альянсу, гэта значыць ідуць кансультацыі ўсіх членаў альянсу адносна адпаведнага адказу ў кантакце з ключавымі саюзнікамі», – сказаў кіраўнік BBN.

Артыкул 4 Паўночнаатлантычнай дамовы прадугледжвае, што «Бакі павінны кансультавацца адзін з адным кожны раз, калі, на думку любога з іх, тэрытарыяльная цэласнасць, палітычная незалежнасць або бяспека любога з Бакоў знаходзіцца пад пагрозай».

Улады Польшчы вырашылі павысіць боегатоўнасць некаторых воінскіх падраздзяленняў на тэрыторыі краіны. «У сувязі з сітуацыяй, якая адбылася, запушчаны працэдуры, якія прадугледжаны ў такой сітуацыі, у тым ліку вырашана павысіць боегатоўнасць некаторыя ваенных падраздзяленняў на тэрыторыі Польшчы, а таксама іншых службаў на тэрыторыі нашай краіны», – сказаў прэс-сакратар урада краіны Пётр Мюлер.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда меў размову з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам. Раней Анджэй Дуда абмеркаваў з генеральным сакратаром NATO Енсам Столтэнбергам падзеі ў другой палове дня на мяжы з Украінай.

Прэзідэнт Анджэй Дуда вырашыў склікаць у сераду а 12.00 Савет нацыянальнай бяспекі.

У другой палове дня 15 лістапада ў раёне населенага пункта Пшэвадава (Люблінскае ваяводства) адбыўся выбух, які прывёў да гібелі двух грамадзян Польшчы. Агентства Associated Press паведаміла, што гэта былі расійскія ракеты. Афіцыйныя ўлады Польшчы па стане на вечар 15 лістапада гэта не пацвердзілі. Люблінская пажарная каманда паведаміла, што прыблізна ў 15:40 прагрымеў выбух, у выніку якога загінулі два чалавекі. Паліцыя ачапіла месца выбуху.

Дарогу перакрылі прыкладна ў паўкіламетра ад фермы, дзе адбыўся выбух. Журналісты не маюць доступу да наваколляў зернесушылкі, дзе адбыўся выбух. Паліцыя перакрыла дарогу за паўкіламетра ад месца выбуху. Вакол яго працуюць службы.

Спынены рух на ўсіх памежных пераходах з Украінай у Падкарпацкім ваяводстве Польшчы Ніхто не можа ні заехаць, ні выехаць з Польшчы. Украінскі бок прыпыніў праверкі, заявіў у інтэрв'ю Gazeta Wyborcza прэс-сакратар Бяшчадскага памежнага атраду.

PAP / IAR / вх

Дзве расійскія ракеты ўпалі на тэрыторыі Польшчы

15.11.2022 20:40
Паводле паведамленняў, два чалавекі загінулі.

Саюзнікі Варшавы выказалі салідарнасць з Польшчай у сувязі з падзеннем на яе тэрыторыі двух расійскіх ракет 

15.11.2022 22:45
Міжнародныя партнёры заявілі пра поўную падтрымку польскіх уладаў.