Беларуская Служба

Францыя перадала Украіне ЗРК Crotale

20.11.2022 18:31
Французская ваенная дапамога Украіне ўжо склала 550 млн еўра.
   Crotale        .  :   -        .  2021
Зенітныя ракетныя комплексы Crotale малой дальнасці дзеяння французскай вытворчасці Узброеных сіл Францыі. На фота: батарэя ЗРК - аўтамабіль з боекамплектам і прычэп з пускавой устаноўкай. Ліпень 2021 года фота: commons.wikimedia.org/Kevin.B/CC BY-SA 4.0

Францыя перадала Украіне два зенітныя ракетныя комплексы Crotale для абароны неба ад расійскіх атакаў, паведаміў міністр абароны Францыі Себасцьян Лекарню. Ён зазначыў, што Парыж надалей будзе дапамагаць Кіеву, падкрэсліўшы, што ваенная дапамога Францыі ўжо склала 550 млн еўра.

З пачатку ўварвання Расіі ва Украіну ўлады Францыі перадалі ўкраінскім Узброеным сілам 18 сучасных самаходных артылерыйскіх установак Caesar, ракеты Milan і Mistral, некалькі дзясяткаў адзінак бронетранспарцёраў VAB, супрацьтанкавыя міны, найноўшыя прыборы начнога бачання і іншую тэхніку, узбраенне ды аснаджэнне.

Акрамя таго, неўзабаве ва Украіну будуць пастаўленыя гаўбіцы TRF1 і, магчыма, радары, якія просіць украінскі бок.

Больш за тое, Парыж выдзеліў 200 млн еўра дапамогі Украіне на абаронныя закупкі ў французскіх кампаній.

Crotale – французскі зенітны ракетны комплекс малой дальнасці дзеяння, які можа працаваць пры любым надвор'і, і які прызначаны для барацьбы з паветранымі цэлямі ў дыяпазоне сярэдніх і малых вышынь.

вс