Беларуская Служба

У бальніцах на акупаванай тэрыторыі Украіны масава шпіталізуюць параненых расійскіх жаўнераў

30.12.2022 15:16
Паводле Генштаба УСУ, параненых настолькі шмат, што частка з іх памірае не дачакаўшыся дапамогі.
-
Прэс-сакратар Генеральнага штаба Узброеных сіл Украіны Аляксандр ШтупунFoto: www.facebook.com/GeneralStaff.ua

Ва ўкраінскім Генштабе паведамілі, што расіяне спрабуюць кампенсаваць страты арміі на фронце з дапамогай акупаванай сеткі ўкраінскіх медыцынскіх установаў. Афіцыйны прадстаўнік Генштаба Аляксандр Штупун паведаміў, што за апошнія суткі ў выніку абстрэлаў Запарожскай вобласці расійскае войска страціла больш за 50 вайскоўцаў. Параненых расіян шпіталізуюць у бальніцах на акупаванай тэрыторыі:

- Праціўнік выкарыстоўвае сетку цывільных медыцынскіх устаноў на часова акупаванай тэрыторыі для лячэння параненых расійскіх вайскоўцаў і наймітаў прыватных ваенных кампаній. У Белаводску Старабельскага раёна Луганскай вобласці знаходзяцца на лячэнні больш за 100 параненых наймітаў групы Вагнера. З Данецкай абласной клінічнай бальніцы акупанты перавозяць у Марыупаль медыцынскае абсталяванне і медыцынскіх работнікаў.

Некалькі дзён таму намесніца міністра абароны Украіны Ганна Маляр пацвердзіла, што лячэбныя ўстановы на часова акупаваных тэрыторыях перапоўненыя параненымі расійскімі вайскоўцамі. «Яны перагружаныя і не спраўляюцца з вялікай колькасцю параненых расійскіх вайскоўцаў», – паведаміла палітык у сацсетках. Паводле яе, з гэтай прычыны многія з іх паміраюць, не атрымаўшы належнай дапамогі.

IAR/аз

Украіна нанесла ўдар па вайсковай базе на акупаваным Крыме

30.12.2022 08:15
Гэта найбуйнейшая база акупацыйных войскаў на паўвостраве.

Прэзідэнт Украіны: З кожным ракетным ударам Расія глыбей заходзіць у тупік

30.12.2022 10:16
З-за расійскіх абстрэлаў у большасці рэгіёнаў Украіны адбыліся адключэнні электраэнергіі, паведаміў Зяленскі.