Беларуская Служба

ISW: Расійскае ваеннае камандаванне крытыкуе Пуціна за спыненне агню

07.01.2023 12:03
Хоць Расія сама аб'явіла спыненне агню, то і сама яго не прытрымлівалася, паведамляюць валянцёры.
Прэзідэнт Расіі Уладзімір ПуцінFoto: PAP/EPA/MIKHAEL KLIMENTYEV / SPUTNIK / KREMLIN POOL

Расійскае ваеннае камандаванне рэзка адрэагавала на заяву прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна аб спыненні агню, паведамляе амерыканскі Інстытут вывучэння вайны (ISW). У чацвер Уладзімір Пуцін загадаў Мінабароны абʼявіць аднабаковае спыненне агню ва Украіне на перыяд праваслаўнага Раства. Яно павінна дзейнічаць з учорашняга да сённяшняга дня. Гэтае рашэнне было дрэнна ўспрынятае ў Расіі.

Інстытут прыводзіць словы кіраўніка самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі Дзяніса Пушыліна, які заявіў, што, нягледзячы на спыненне агню, расійскія войскі працягнуць адказваць на «правакацыі з боку ўкраінскіх войскаў». Паводле яго, строгае захаванне перамірʼя можа даць Украіне шанец палепшыць свае пазіцыі на крытычных участках фронту.

На думку аналітычнага цэнтра, заява, на самой справе, зʼяўляецца крытыкай рашэння расійскага прэзідэнта. Згаданае рашэнне раскрытыкавалі таксама расійскія блогеры.

Раней амерыканскія аналітыкі ацанілі, што абвешчанае Расіяй спыненне агню зʼяўляецца элементам інфармацыйнай вайны, які павінен даць расійскім войскам час для перагрупоўкі ўздоўж лініі фронту. Ужо ўчора з’явілася інфармацыя, што расіяне не выконваюць абвешчанага імі рэжыму спынення агню. Пра гэта, між іншым, паведамляюць польскія валанцёры, якія дапамагаюць параненым у Саледары на ўсходзе Украіны.

IAR/аз

ISW: Расійскія генералы спрабуюць перакласці адказнасць на мабілізаваных за страты ў Макееўцы

04.01.2023 18:02
Інцыдэнт у Макееўцы прывёў да рэзкай крытыкі ваеннага камандавання РФ.

З верасня ўкраінцы збілі 540 іранскіх дронаў і 500 крылатых ракет

05.01.2023 13:33
Прэс-цэнтр Узброеных сіл Украіны заявіў, што з верасня, калі Расія пачала напады пры дапамозе іранскіх дронаў-камікадзэ, супрацьпаветраныя сілы краіны збілі ўжо больш за 540 такіх беспілотнікаў, а таксама каля 500 крылатых ракет.