Беларуская Служба

Брытанская вайсковая выведка пакуль не бачыць пагрозы з боку Беларусі

11.01.2023 20:04
Беларусь сцягнутыя буйныя расійскія сілы, але яны ў асноўным вядуць навучанне, пераконваюць брытанцы.
 i
Сцяг ВялікабрытаніiMBGX2/pixabay.com/CC0 Public Domain

Брытанская вайсковая выведка лічыць, што расійскія сілы ў Беларусі ў асноўным трэніруюцца і наўрад ці створаць наступальныя сілы, якія можна было б выкарыстоўваць супраць Украіны. У штодзённым аналізе выведкі Вялікабрытаніі аб сітуацыі ва Украіне паведамляецца, што ў Беларусь сцягнутыя буйныя расійскія сілы, але яны ў асноўным вядуць навучанне.

За апошнія дні ў Беларусі былі заўважаныя 12 расійскіх шматмэтавых верталётаў Мі-8, а таксама ўдарныя верталёты Мі-24 і Ка-52.

Паводле звестак брытанскай выведкі, гэтыя машыны будуць удзельнічаць у беларуска-расійскіх вучэннях, якія пройдуць з 16 студзеня па 1 лютага.

IAR/аз

ISW: Расійскае ваеннае камандаванне крытыкуе Пуціна за спыненне агню

07.01.2023 12:03
Хоць Расія сама аб'явіла спыненне агню, то і сама яго не прытрымлівалася, паведамляюць валянцёры.

Генштаб УСУ: Расія страціла ўжо 110 740 салдат

07.01.2023 19:31
Паводле ўкраінскага боку, толькі за апошнія суткі загінулі 490 расіяне.