Беларуская Служба

Брытанцы заяўляюць аб далейшай ваеннай падтрымцы Украіны

17.01.2023 08:43
Акрамя пацверджаных раней танкаў Чэленджэр-2 і гармат-гаўбіц, украінцы таксама атрымаюць больш бронетэхнікі.
Графіка з выявай Пуціна ў сховішчы батальёна «Цунамі» ў Адэсе PAP/Leszek Szymański

Акрамя пацверджаных раней танкаў Чэленджэр-2 і гармат-гаўбіц, украінцы таксама атрымаюць больш бронетэхнікі, у тым ліку г.зв. «Бульдогі» і ракеты, у тым ліку тыя, што ўваходзяць у склад сістэмы «Старстрык».

Міністр абароны Бэн Уоллес абвясціў пра гэта рашэнне дэпутатам Палаты абшчын.

-Расія – ізаляваная і без падтрымкі – з пачатку ўварвання страціла больш за 1600 баявых танкаў. Але калі мы хочам дапамагчы Украіне ў наступнай фазе канфлікту, мы павінны актывізаваць сумесныя намаганні: дыпламатычныя, эканамічныя і ваенныя. Так, каб Пуцін надалей быў пад ціскам.

Спіс дапаўняюць, у тым ліку: сістэмы пошуку і абясшкоджвання мінаў, сто тысяч боепрыпасаў і «беспілотныя лятальныя сістэмы» для падтрымкі артылерыі, а таксама запчасткі.

ав

Прэм'ер-міністр Польшчы заклікаў урад Германіі даць Украіне ўсе віды зброі

16.01.2023 16:09
Знаходзячыся з візітам у Берліне Матэвуш Маравецкі заявіў, што 30 гадоў ліберальнага свету аказаліся трыма дзесяцігоддзямі ілюзіі.