Беларуская Служба

Колькасць загінулых у выніку ракетнага абстрэлу шматпавярховага дому ў Дняпры павялічылася да 44 чалавек

17.01.2023 10:36
Расце колькасць забітых і параненых, разбурана 90 працэнтаў будынку, паведаміў кіраўнік абласной улады Валянцін Рэзнічэнка.
Днепр PAP/EPA/

Колькасць загінулых у выніку ракетнага абстрэлу шматпавярховага дому ў Дняпры 14 студзеня павялічылася да 44 чалавек, у тым ліку чацвёра дзяцей. Яшчэ больш за 20 чалавек не знойдзеныя. Сярод пацярпелых мінімум 16 дзяцей.

У Дняпры, у цэнтральна-ўсходняй частцы Украіны, надалей працягваецца выратавальная аперацыя на руінах разбуранага расійскімі абстрэламі жылога дому. Расце колькасць забітых і параненых, разбурана 90 працэнтаў будынку, паведаміў кіраўнік абласной улады Валянцін Рэзнічэнка. Працы на руінах будынку будуць працягвацца, пакуль не будуць знойдзеныя ўсе целы, што можа заняць не адзін дзень.

Паводле звестак офіса прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, у выніку абстрэлаў разбурана больш за 200 кватэр.

ав

Брытанцы заяўляюць аб далейшай ваеннай падтрымцы Украіны

17.01.2023 08:43
Акрамя пацверджаных раней танкаў Чэленджэр-2 і гармат-гаўбіц, украінцы таксама атрымаюць больш бронетэхнікі.